laksiej: (Гэтага больш няма)
З Днём Волі! 96 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка.

Беларусь. Дзень Волі. Беларускі сьцяг.
laksiej: (Гэтага больш няма)
Originally posted by [livejournal.com profile] adam_hlobus at сучаснік

2014. Януковіч і выкарыстанасць

Назіраю за Януковічам і бачу: ад прэзідэнта да прэзіка адзін кароткі крок. Хадзіў чалавек у кіраўніках вялікай еўрапейскай дзяржавы, а праз пару тыдняў здзмуўся да нікчэмнасці. На такіх народ кажа – гандон ты лаплены. Дарэчы, гэта метамарфоза з Януковічам нагадала мне пра здарэнне ў Беларусі, калі адзін псеўдаапазіцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта, казаў пасля няўдалых выбараў, што яго выкарысталі, як гандон. Падобна на тое, што Януковіча гэтаксама сур’ёзныя людзі выкарысталі напоўніцу. У ператварэннях Януковіча мяне засмучае яшчэ і тое, што ён у нейкай ступені беларус. Ягоныя няўдачы, дуроты і злачынствы кідаюць цень і на ўсю Беларусь. Дзе Мінск, а дзе Кіеў, але сорам за паганыя паводзіны беларуса Януковіча я адчуваю, нідзе ня дзецца.
laksiej: (Гэтага больш няма)
Кастусь Каліноўскі — першы заступнік за беларускае слова, веру і незалежнасьць нашага Краю — стаў нацыянальным героем не ад таго, што так пастанавілі Рада БНР або ЦК КПБ. Ягоны вобраз Вялікага Справядлівага паклаўся на беларускую душу, куды б скіраванаю яна ні была. Яго прынялі і камуністы і нацыяналісты і проста беларускія людзі. У цяперашніх свабодаўскіх вулічных апытаньнях па ўсёй Беларусі ўражвае дакладнасьць таго, як яго ведаюць людзі. Паэт і пісьменьнік? Сапраўды, яго творы ёсьць у літаратурных анталёгіях. Партызан, рэвалюцыянэр, апазыцыянэр? Хто ж спрачаецца. Асьветнік, герой... Амаль нішто ня «міма».
Чытаць далей... )

Верш

Dec. 28th, 2012 10:11 am
laksiej: (Default)
ЖЫДЫ

Жыды! «Хрыстапрадаўцы і прыблуды»!
О, слава вам, ўсебеларускія жыды!
Я веру вам, хоць чорнай гразьзю ўсюды
Плюе вам раб і цар, стары і малады.

Нявольнікі вы сёньня з намі разам
На беларускай змучанай зямлі,
Дзе чорны зьдзек пасьвенчаным абразам
Гняце вас разам, як зьвяр'ё, ў крутой пятлі.

Вы ўскрэсьнеце, жыды, усьлед за Беларусяй, —
Сьцяг ваш і нашая паходня будуць жыць,
Хоць наш магільнік кветкай апрануўся,
Хоць згубны мор над намі гібеляй імжыць!

Ня згасьлі вашы і ня згаснуць сьвечкі, —
Вы для народаў далі мудрага Хрыста,
Якому ўзьнесьлі грэшныя авечкі
Муры, дзе векі бьець паклоны бедната.

Таго ж Хрыста прыбілі вы да крыжа,
Бо ён вам ворагам для Бацькаўшчыны быў,
I распасьцерці сваю ўладу выжай
Народ ваш меціўся пад водгаласы ніў.

Але вам край ваш выдзерлі народы,
На вечнае бадзяньне ў прочкі згналі вас,
I разбрыліся вы — ўсе вашы роды
Па нэтры ўсіх старон на векавы папас.

I вось, Усход і Захад, Поўдзень, Поўнач,
Уся зямля гасьцьмі тады вас прыняла,
Вы ўсім і ўсе нясьлі вам братню помач,
Вы ўсіх тады і ўсе вас сьцераглі ад зла.

Калі ў Гішпаньі ўзбунтаваны людзі
З сваёй краіны выгналі вас напасьмех,
На беларускім полі вашы грудзі
На век знайшлі дняваньне, страву і начлег.

Шлі дні. I вас у ланцугі скавалі
Бязбожны каралі і дэспаты-цары.
Адны вас беларусы шанавалі,
Як блізкіх родных — да сьвятлейшае пары.

Масква й Варшава аплюлі вам імя
I ў дзікай чэрні ненавісьць спладзілі к вам,
А Беларусь пад крыльлямі сваімі
Вас грэла й вашым нянькаю была дзяцям.

Пасьля, жыды, вы зрэкліся народу,
Які вам шчыра даў багацьце і прыпын;
Пайшлі прыдбаць сабе чэсьць і выгоду:
Да сільных тых, хто даў вам вісельню і чын!

Раскіданыя гібнуць па ўсім сьвеце.
Вы Месіі чакаеце яшчэ, жыды, —
Тэй Месіі ждуць Беларусі дзеці.
I з вамі пойдуць, як вы з намі, ўсе тады.

Ваш ясны сьветач там, дзе Палестына,
Наш ясны сьветач — Маці-Беларусь адна;
Спадзе ланцуг ваш у сьляпым загіну,
Спадзе ланцуг наш і зазьзяе ўсім вясна!

Цяпер за вамі слова ў буру гэту:
Пайці ці не, з народам нашым да сьвятла...
Пара, жыды, паны усяго сьвету,
Сплаціці доўг, які вам Беларусь дала!

1919 Я. Купала
laksiej: (Гэтага больш няма)
Калі ў новых беларускіх пашпартах усё ж такі надумаюць зрабіть «пятую графу», то папрашу запісаць мяне жыдам.
laksiej: (Default)
Усіх тутэйшых віншую з днём аднаўленьня дзяржаўнасьці!

Profile

laksiej: (Default)
Laksiej Vajciachovič

July 2017

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 01:31 pm
Powered by Dreamwidth Studios