laksiej: (Гэтага больш няма)
Калі рускі любіць Расею — ён патрыёт. Калі ўкраінец любіць Украіну — ён махрысты бандэраўскі нацыяналіст.

***

Калі рускі кажа «хахол» — ён па-добраму іранізуе з прадстаўнікоў братэрскага народа. Калі ўкраінец кажа «маскаль» — ён выяўляе гэтым сваю нацыяналістычную, антырасійскую сутнасць.

***

Калі рускі мітынгуе — ён адстойвае свае інтарэсы. Калі ўкраінец мітынгуе — ён адпрацоўвае амерыканскія грошы, выплачаныя яму ў антырасейскіх мэтах.

***

Калі рускі прэзідэнт мае зносіны з амерыканскім прэзідэнтам — ён наладжвае адносіны паміж дзвюма краінамі. Калі ўкраінскі прэзідэнт мае адносіны з амерыканскім прэзідэнтам — яны абодва плятуць антырасейскую змову.

***

Калі рускі гаворыць на рускай мове — ён проста рускі. Калі ўкраінец гаворыць на ўкраінскай мове — ён Пятлюра недабіты.

***

Калі прэзідэнт Расіі дэкларуе прарасійскія лозунгі — гэта нармальны прэзідэнт. Калі прэзідэнт Украіны дэкларуе праўкраінскі лозунгі — ён праамерыканскі і антырасейскі прэзідэнт.

***

Калі рускі ўрад не пагаджаецца з украінскім урадам — ён адстойвае нацыянальныя інтарэсы. Калі ўкраінскі ўрад незгаджаецца з рускім урадам — абарзелі вашчэ.

Адсюль http://nn.by/?c=ar&i=124676

Profile

laksiej: (Default)
Laksiej Vajciachovič

July 2017

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 27th, 2017 08:33 pm
Powered by Dreamwidth Studios