laksiej: (Default)
Laksiej Vajciachovič ([personal profile] laksiej) wrote2008-10-14 08:52 pm

Спартовая машына часу ад СТВ

Сёньня вядучая перадачы «Столичные подробности» на канале СТВ увяла мяне ў стан, калі ня ведаеш , што рабіць — плакаць ці сьмяяцца. Яе фразу слова ў слова я, можа, і не паўтару, але літаральна было сказана наступнае: «Звёзды английского футбола спустились на минскую землю. К нам приехала сборная Великобритании».

Сьмех сьмехам (ці сьлёзы сьлязьмі), але некалі такая зборная сапраўды існавала і тры разы станавілася Алімпійскім чэмпіёнам. Ёсць зьвесткі, што ў 2012 годзе яе зноўку плянуюць склікаць.