Беларускае золата
Sep. 11th, 2008 10:36 am![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
У чарговы раз пераконваюся ў тым, на колькі лепей «заходзіць» J:МОРС па-беларуску. Ніколі ня быў паклоньнікам творчасьці гэтага гурта, але зусім не шкадую, што набыў іхні альбом «Адлегласьць». Пугачу ды кампаніі — ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ!
І вось, адчуваючы наколькі нашая мова гарманічная для напісаньня музычных твораў, я зусім не разумею тутэйшых поп-выканаўцаў, якія «з чосам па Беларусі» возяць расейскамоўныя праграмы. У выніку нейкіх дурных штампаў у сваіх галовах ды галовах прадусараў яны губляюць магчымасьць зрабіць свае рэпертуары больш мілагучнымі. Ды й для трасянкамоўнай публікі песьня па-беларуску была б больш роднай, сваёй.