laksiej: (Default)
[personal profile] laksiej
Даўно ўжо заракаўся, што ніколі ня буду купляць малдаўскія віна. Але пазаўчора парушыў я гэты зарок, аб чым потым пашкадаваў. Адбылося так, што ў той дзень у краме, дзе я звычайна купляю спіртныя напоі, не было гішпанскіх ці чылійскіх вінаў па «чалавечаскім» цэнам. Пад гішпанскімі ды чылійскімі вінамі я разумею менавіта гішпанскія ды чылійскія, а не самадзейнасьць зь вінаматэрыяламі ад тутэйшых вытворцаў на чале з «Крышталем».

Дык вось, не было ў той дзень «чалавечаскага» віна па «чалавечаскім» кошце. І рашыў я купіць бутэльку «нечалавечаскага», гэта значыць малдаўскага, з надзеяй на тое, што ў тамашніх вытворцаў усё ж ткі прачнулася сумленьне.

Учора гэтая бутэлька была адкаркавана… Далейшую гульню словаў я апускаю…

Выснова: ня трэба спадзявацца, што гаўно зробіцца цукрам.
Пажаданьні: 1) жадаю малдаўскім вінаробам самім піць тыя памыі, якія яны нам прадаюць; 2) таго ж самага жадаю я й тутэйшым «вінаробам», «Крышталю» ды кампаніі; 3) а яшчэ хачу пажадаць ім усім моцных страўнікаў! :)

Profile

laksiej: (Default)
Laksiej Vajciachovič

July 2017

S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 15th, 2025 11:11 pm
Powered by Dreamwidth Studios